25 красавiка 2024, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Камароўскага: Словы Лукашэнкі выклікаюць здзіўленне

18
Дарадца Камароўскага: Словы Лукашэнкі выклікаюць здзіўленне

Томаш Наленч здзіўлены адназначнымі высновамі Лукашэнкі аб тым, што ў Беларусі не расстрэльвалі палякаў.

Дарадца прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага таксама пракаментаваў выказванне кіраўніка, які заявіў, што беларускія спецыялісты могуць правесці эксгумацыю ў Курапатах пад Менскам тады, калі Польшча за гэта заплаціць, перадае Polskie radio.

«Лукашэнка паставіў гэтых спецыялістаў у складаную сітуацыю. Ён прапанаваў раскопкі, але адразу дадаў, што там нічога няма, што ім няма чаго шукаць, бо палякаў там не забівалі», - заявіў Томаш Наленч.

Закранаючы словы беларускага кіраўніка аб тым, што за працэсам маглі б назіраць журналісты, Наленч сказаў, што іх прысутнасць не гарантуе высвятлення гістарычнай праўды.

У той жа час дарадца Камароўскага заявіў, што арганізацыя, якая займаецца пошукам польскіх пахаванняў у свеце, выкарыстае ў будучыні заяву Лукашэнкі з мэтай пошуку польскіх пахаванняў у Беларусі і пачне перамовы з беларускім бокам.

15 студзеня Лукашэнка падчас традыцыйнай прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных СМІ зноў абверг існаванне беларускага катынскага спісу, запэўніўшы, што ў Беларусі ні аднаго паляка ў 40-х гг. расстраляна не было. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ён не пярэчыць супраць правядзення раскопак, якія на яго думку павінны пацвердзіць гэтую інфармацыю. «Плаціце грошы, калі вас нешта цікавіць. Мы ўсё гэта правядзем і вам адкажам. Палякі - не чужыя нам людзі. Заплаціце грошы - у нас ёсць спецыялісты, правядзем раскопкі, дзе вы лічыце патрэбным» - запэўніў Лукашэнка.

Нагадаем, Катынскі расстрэл -  вядомыя масавыя пакаранні каля 22 тыс. польскіх грамадзян (у асноўным палонных афіцэраў польскага войска), ажыццёўленыя вясной 1940 года супрацоўнікамі НКВД СССР.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках