23 красавiка 2024, aўторак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каардынацыйная сустрэча беларусаў Варшавы

2

16 студзеня, у Дзень беларускай салідарнасці, створаны аргкамітэт па святкаванні 95-годдзя стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага.

У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі практычна ўсяго спектра беларускіх арганізацый Польшчы: лідэр «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль Міхнавец, судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка і Алесь Зарэмбюк, актывіст руху салідарнасці «Разам» Кастусь Лукашоў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, кіраўнік Асацыяцыі за мадэрнізацыю Алесь Міхалевіч, музыка Вінцэнт, галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, актывіст руху «За свабоду» Ігар Кулей, прадстаўнікі «Еўрарадыё» і Інфармацыйнага бюро салідарнасці з Беларуссю, прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс, актывіст «Зьвязу для дэмакратыі ў Беларусі» Ігар Коктыш, прадстаўнікі тэлеканала «Белсат» Сяргей Пялеса, Вольга Швед, Матэуш Адамскі.

На каардынацыйнай сустрэчы абмяркоўваўся план правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных гучным датам у беларускай гісторыі - 95-годдзю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.

Гэта першая сустрэча ў Варшаве, на якой была прадстаўленая такая вялікая колькасць беларускіх арганізацый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках