24 красавiка 2024, Серада, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады намалявалі рост ВУП у 1,5%

10
Улады намалявалі рост ВУП у 1,5%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2012 годзе вырас на 1,5% замест запланаваных урадам 5-5,5% і склаў 527,4 трлн рублёў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Нагадаем, у 2011 годзе ў параўнанні з 2010 годам прырост ВУП склаў 5,5% пры плане ў 9-10%.

Выраб прамысловай прадукцыі ў 2012 годзе павялічыўся на 5,7% (гадавы прагноз - 6-7%) да 621,9 трлн рублёў. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адпраўленай прадукцыі склала 17,9% (13,5-14,5%).

Выраб сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый вырас на 6,1% (4-5%), сельгасарганізацыямі - на 7,4%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал скараціліся на 13,8% да 151,9 трлн рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 4 млн 484,7 тыс кв.метраў жылля (на 18,2% менш за леташні паказчык).

Аб'ём перавозкі грузаў транспартам (уключна з трубаправодам) паменшыўся на 1,9% да 483,7 млн тон, раздробнае тавараабарачэнне вырасла на 14% і склала 204 трлн рублёў.

Некаторыя незалежныя эканамісты мяркуюць, што напраўду беларускі ВУП у 2012 годзе знізіўся. Аб гэтым сведчыць спроба ўрада «мінулай» датай павялічыць звесткі аб ВУП краіны. Трэба нагадаць, што рэальнае падзенне ВУП за 2011 год у даляравым эквіваленце склала не менш за 30%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках