23 красавiка 2024, aўторак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы дарадца прэм'ера Літвы стаў дэканам у ЕГУ

2
Былы дарадца прэм'ера Літвы стаў дэканам у ЕГУ

Віргініюс Валенцінавічус заняў пасаду кіраўніка Дэпартамента палітычных і сацыяльных навук.

Інфармацыю аб новым месцы працы Валенцінавічуса, экс-дарадцы прэм'ера Літвы Андруса Кубілюса, распаўсюдзіла агенцтва Baltic News Service. На гэтай пасадзе Валенцінавічус замяніў журналіста і пісьменніка Віктара Марціновіча. Пасля сыходу Марціновіча пасада была вакантнай каля года, перадае «Еўрарадыё».

Валенцінавічус назваў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт «доўгатэрміновай інвестыцыяй у развіццё суседняй Беларусі».

Новы дэкан ЕГУ вядомы ў Літве і як журналіст. Ён працаваў 9 гадоў на літоўскім «Радыё Свабода», пасля займаў пасаду галоўнага рэдактара ў некаторых літоўскіх СМІ. Па адукацыі Валенцінавічус філосаф, мае акадэмічную ступень доктара навук.

Студэнты-палітолагі ЕГУ пазнаёмяцца са сваім новым дэканам ўжо на сесіі ў лютым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках