29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Асад прымяняе атрутны газ

10
The Times: Асад прымяняе атрутны газ

Выяўленыя доказы таго, што ў снежні сірыйскія ваенныя ўжылі супраць суграмадзян хімічную зброю.

Учора ўвечары адзін супрацоўнік выведкі Ізраіля сказаў, што гэта быў пробны шар - спроба высветліць рэакцыю ЗША і іх саюзнікаў на пераход «забароненай рысы», пішуць журналісткі Дэбара Хайнс і Шыра Фрэнкель, сцвярджае The Times.

Факт той, што дыпламаты ЗША правялі расследаванне версіі аб прымяненні Асадам хімічных рэчываў супраць апірышча паўстанцаў у Хомсе. «Дыпламаты заключылі: маюцца «пераканаўчыя доказы» таго, што быў ужыты нейкі атрутны газ», - сцвярджае газета, абапіраючыся на «дэпешу за подпісам генконсула ЗША ў Стамбуле», якая «прасачылася ў прэсу».

Газета таксама цытуе інтэрв'ю крыніцы ў адміністрацыі ЗША неназванаму «аўтарытэтнаму амерыканскаму часопісу». Гэта крыніца сказала: «Мы не можам сцвярджаць са 100-адсоткавай упэўненасцю, але сірыйскія крыніцы прывялі пераканаўчыя доказы таго, што 23 снежня ў Хомсе быў ужыты Agent 15» (рэчыва, якое паражае нервовую сістэму, тлумачыць выданне).

На YouTube ёсць некалькі ролікаў, дзе нібы паказаныя ахвяры хімічнай зброі ў Хомсе. Праўда, таксіколаг Аластэйр Хэй з Універсітэта Лідса мяркуе, што сімптомы ў людзей на відэа (абцяжаранае дыханне, кашаль з макроццем) паказваюць, што ўжываўся «чхацельны газ», а не нервова-паралітычны.

Раней Абама заяўляў, што інтэрвенцыя ў Сірыі магчымая, калі рэжым Асада прыменіць хімічную зброю і тым самым пераступіць «забароненую рысу».

Аднак да артыкула аб меркаваным ўжыванні хімзброі ў Хомсе, які з'явіўся ў сераду ў Foreign Policy, Белы дом паставіўся скептычна. Паведамленні СМІ «не вяжуцца са звесткамі аб сірыйскай праграме хімзброі, якія мы лічым праўдзівымі», растлумачыў Томі Віетор, афіцыйны прадстаўнік Рады па нацыянальнай бяспецы ЗША.

Дзярждэпартамент таксама заявіў, што не знайшоў дакладных доказаў прымянення хімзброі.

У Ізраілі сваё меркаванне: неназваная высокапастаўленая крыніца ў ізраільскай выведцы назвала снежаньскі інцыдэнт у Сірыі «ізаляваным і ўнікальным здарэннем». На думку крыніцы, гэта быў «пробны шар». Па словах крыніцы, Асад пакуль не ўжыў хімзброю: «Яго нешта ці нехта ўтрымлівае».

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках