29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Год беражлівасці»: аўто за $68 тысяч для нясвіжскіх чыноўнікаў

61

Нясвіжскія чыноўнікі купляюць аўтамабіль за 68 тысяч даляраў.

Аб'ява пра тэндэр размешчаная на сайце дзяржаўных закупак, паведамляе «Еўрарадыё».

Нясвіжскі райвыканкам паведамляе, што хоча купіць Toyota Highlander за 580 мільёнаў рублёў (прыкладна 68 тысяч даляраў). Адна з умоў - 2012 год выпуску.

Бухгалтар Нясвіжскага райвыканкама Лідзія Вячаславаўна кажа, што цяперашняя машына старшыні райвыканкама старая і каментаваць куплю адмаўляецца:

«Нісан Экстрым, даўно ўжо ездзіць, машына са 100% зносам. Я толькі выканаўца, я нічога вам каментаваць не буду».

Нагадаем, што нядаўна аналагічныя скандалы з закупкай дарагіх машын былі ў Драгічынскім і Ельскім раёне. Калі пра закупкі стала вядома грамадскасці, патрэба ў аўтамабілях для чыноўнікаў рэзка знікла.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках