28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа супраць дырэктара «Магілёўдрэва»

17
Крымінальная справа супраць дырэктара «Магілёўдрэва»

У дачыненні да былога дырэктара і трох супрацоўнікаў ААТ «Магілёўдрэў» завялі крымінальныя справы.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Фёдар Балейка, піша БелТА.

Гэтыя справы звязаныя з перавышэннем і злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі, прамым парушэннем дзеючага заканадаўства і абуральнай безгаспадарчасцю. Выдзеленыя прадпрыемству ў 2009 годзе на мадэрнізацыю вытворчасці грошы так і не былі выкарыстаныя па прызначэнні, а прадпрыемству гэтым нанесены сур'ёзны эканамічны ўрон.

Нагадаем, 13 снежня мінулага года падчас наведвання прадпрыемства «Магілёўдрэў» Лукашэнка запатрабаваў безумоўнай рэалізацыі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах скандальнага дэкрэта №9 «Аб дадатковых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці» і паскоранага правядзення «мадэрнізацыі».

«Бярыце ўсё ў свае рукі, у жалезныя рукавіцы, і дзейнічайце», - запатрабаваў кіраўнік.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках