29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Алжыры пры штурме газавага радовішча забітыя 35 заложнікаў

9
У Алжыры пры штурме газавага радовішча забітыя 35 заложнікаў

Алжырскае ўрадавае войска 17 студзеня пачало штурм газавага радовішча Ін Аменас.

Там ісламісты з 16 студзеня ўтрымліваюць дзесяткі заложнікаў, у тым ліку - замежнікаў, паведамляе ў прамым эфіры тэлеканал «Аль-Джазіра».

Паводле гэтых дадзеных, у ходзе бою забітыя не менш за 35 заложнікаў (іх грамадзянства не ўдакладняецца) і 15 баявікоў. Паводле інфармацыі Lenta.ru, ад тэрарыстаў здолелі збегчы 25 замежных заложнікаў, у тым ліку два французы, два японцы і некалькі амерыканцаў. Усяго паведамлялася пра 41 заложніка-замежніка і як мінімум 150 мясцовых рабочых.

Раней Agence France-Presse перадало, што падчас штурму алжырскага войска ўжыла баявыя верталёты, у выніку чаго некалькі чалавек былі параненыя.

Баявікі з групы «Падпісанты крывёй» патрабавалі даць ім і заложнікам транспарт для вольнага праезду ў Малі (каля тысячы кіламетраў шляху), а таксама настойвалі, каб замежныя войскі былі выведзеныя з гэтай краіны.

Алжырскія ўлады, аднак, абвясцілі, што ніякіх перамоваў з тэрарыстамі весці не збіраюцца. Францыя, чые грамадзяне таксама былі сярод заложнікаў, заявіла, што верыць у здольнасць Алжыра вырашыць гэты крызіс самастойна.

Па дадзеных «Аль-Джазіры», сітуацыя вакол газавага радовішча ў аддаленым раёне паўднёва-усходу Алжыра развіваецца «імкліва», таму дадзеныя адтуль часцяком паступаюць супярэчлівыя і неправераныя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках