banner1 banner1 banner1

17.01.2013

Міліцыянты атрымаюць прыбаўку да зарплаты 102

16:47, — Грамадства

Міліцыянты атрымаюць прыбаўку да зарплаты

За кошт скарачэння калегаў.

17 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Магілёве начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Фёдар Балейка заявіў, што меркаванае скарачэнне колькасці міліцыянтаў на 25-30% - адзіная магчымасць павялічыць зарплату супрацоўнікам МУС, паведамляе БелаПАН.

«Скарачэнне, вядома, закране і нас. Будзе аптымізацыя колькасці складу органаў унутраных спраў. Вы самі бачыце - злачыннасць скарачаецца. Але і іншых магчымасцяў павелічэння заработнай платы сёння няма, акрамя як за кошт уласнага скарачэння», - лічыць начальнік абласной міліцыі.

Балейка паведаміў, што ў цяперашні час ужо практычна ў два разы скарочаныя ўзводы па ахове тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання.

Ён нагадаў, што ў верасні 2012 года была праведзеная нарада пры прэзідэнце па рэфармаванні сістэмы органаў унутраных спраў. Пастаўленая задача адысці ад выканання міліцыяй неўласцівых ёй функцый.

«А неўласцівых функцый у нас шмат - і абавязаных асоб мы дастаўляем на працу, хоць гэтым павінен кіраўнік прадпрыемства займацца, а не работнік міліцыі вадзіць абавязаную асобу на працу. Ёсць служба судовых выканаўцаў, але сёння міліцыя дастаўляе ў суд асоб, якія ўхіляюцца ад яўкі туды па розных прычынах. Затым перавозка трупаў. Там, дзе труп крымінальны, аператыўная група выязджае, мы чапляем катафалк і адвозім труп у медыцынскую ўстанову, а калі чалавек памірае натуральнай смерцю, то гэта не наша функцыя труп вывозіць», - сказаў кіраўнік міліцыі Магілёўскай вобласці.

Пры гэтым ён адзначыў, што выкананне міліцыяй неўласцівых функцый перашкаджае яе супрацоўнікам выконваць задачы, прадугледжаныя законам аб органах унутраных спраў.



Напісаць каментар (102)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 314567
праглядаў 1781857

Папулярныя навіны

Российский политолог: Путин принял решение по Донбассу (91943)

30.03, 12:19, — Украіна

Дзень Волі ў Менску: Мы - еўрапейцы (Відэа, онлайн) (82409)

25.03, 14:45, — Палітыка

Лукашэнка прамахнуўся з крэдытам (50587)

30.03, 10:36, — Эканоміка

В США рассказали, за какое оскорбление Путин мстит Украине и миру (45095)

28.03, 21:01, — Украіна

Беларускія ўлады гатовыя прыцягваць да крымінальнай адказнасці ўладальнікаў сайтаў і каментатараў (41971)

26.03, 7:05, — Палітыка

9 дней по Януковичу-младшему: родные не пришли (37564)

30.03, 10:48, — Украіна

Российский политолог рассказала о следующем шаге Кремля в Украине (37337)

25.03, 15:50, — Украіна

Менчукоў абавяжуць купляць месцы для стаянкі? (34977)

31.03, 13:32, — Аўто

Міхалкоў прапануе браць з беларусаў падатак за доступ у інтэрнэт (34681)

25.03, 15:22, — Грамадства

Ворага інтэрнэту клічуць у Латвію (33585)

27.03, 14:30, Наталля Радзіна — Меркаванне

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: