Кітайскаму парку пад Менскам знайшлі фінансаванне
9- 17.01.2013, 17:02
Грошы даў Дзяржбанк развіцця Кітая.
Пагадненне аб супрацоўніцтве па фінансаванні праекту Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі, Дзяржаўным банкам развіцця Кітая і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» было падпісана 17 студзеня ў Пекіне, паведамляе АФН са спасылкай на амбасаду Кітая ў РБ.
Адначасова па выніках сустрэчы кіраўніка Банка развіцця РБ Сяргея Румаса з віцэ-прэзідэнтам Дзяржбанка развіцця Кітая Лі Цзіпінам было заключанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж банкам развіцця РБ і Дзяржбанкам развіцця Кітая.
У лістападзе 2012 года віцэ-прэм'ер РБ Анатоль Тозік сцвярджаў, што каля 10 буйных кампаній з сусветнымі імёнамі гатовыя рабіць бізнэс на тэрыторыі парку.