24 красавiка 2024, Серада, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турнір на прызы Лукашэнкі пройдзе на няроўным лёдзе

9
Турнір на прызы Лукашэнкі пройдзе на няроўным лёдзе

Хакейнаму клубу «Брэст» забаранілі гуляць у родным Лядовым палацы, а на прызы Лукашэнкі на той жа пляцоўцы гуляць можна.

Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Федэрацыі хакея Беларусі, паколькі на працягу цяперашняга сезону паступала шмат нараканняў на дрэнную якасць лёду, да таго ж ён быў з няроўнай паверхняй. Акрамя таго, як паведаміў старшыня судзейскага камітэта Яўген Мерзлякаў, разметка лядовай пляцоўкі ў Брэсце таксама не адпавядае патрабаванням, а ў асобных выпадках і зусім адсутнічае. Да таго ж у Лядовым палацы вялікая забруджанасць паветра адпрацаванымі газамі лёдаўборачнага камбайна.

Ліквідаваць недахопы кіраўніцтва ХК «Брэста» абавязалася да 10 студзеня, аднак, па сведчанні відавочцаў, і падчас трох праведзеных пасля гэтага перыяду гульняў (10, 13 і 15 студзеня) не змянілася.

Як стала вядома charter97.org, цяпер мясцовай хакейнай камандзе забаронена праводзіць на гэтай арэне хатнія матчы экстралігі адкрытага чэмпіянату Беларусі, а акрамя таго на ХК «Брэст» накладзены штраф у памеры 70 базавых велічынь (7 мільёнаў рублёў). Астатнія паядынкі цяперашняга сезону каманда з горада над Бугам да ўстаранення недахопаў вымушана будзе праводзіць на іншых арэнах Брэсцкай вобласці (лядовыя пляцоўкі ёсць у Кобрыне, Пружанах, Бярозе, Пінску, Лунінцы і Баранавічах).

Аднак ёсць у гэтай гісторыі яшчэ адзін нюанс. На 19 студзеня ў Брэсце прызначаны паядынак у рамках рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматарскіх каманд на прызы «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба» паміж камандай гаспадароў і прадстаўнікамі Магілёўскай вобласці. Гэтыя спаборніцтвы праходзяць асабістым патранатам Аляксандра Лукашэнкі, а мясцовая ўлада забяспечвае аншлагі даўно абкатаным спосабам - за кошт адміністрацыйнага рэсурсу і прымусовага прывада «заўзятараў».

Узнікае пытанне: калі федэрацыя хакея забараняе праводзіць на гэтай лядовай арэне матчы чэмпіянату краіны сярод прафесійных каманд, то чаму на «аматарскія» калектывы дадзеная санкцыя не распаўсюджваецца? Каб інфармацыя аб праблемах Лядовага палаца ў Брэсце не дайшла да самага галоўнага «хакеіста»?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках