24 красавiка 2024, Серада, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам разбіўся Jaguar з расейцамі

48

Следства распачало крымінальную справу паводле факту ДТЗ, у якім сёння ў Менскай вобласці загінулі двое грамадзян Расеі.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер ва УДАІ Менскай вобласці.

«Паводле факту гэтага ДТЗ распачатая крымінальная справа, на месцы здарэння працуюць следчыя, супрацоўнікі ДАІ. Калі здараецца такое буйное ДТЗ, праводзіцца шмат даследаванняў», - адзначылі ва ўправе Дзяржаўтаінспекцыі.

Са слоў суразмоўцаў агенцтва, «пры лабавым сутыкненні двух аўтамабіляў з расейскімі нумарамі на аўтадарозе Берасце-Менск-мяжа Расеі (М1) загінулі два грамадзяніны Расеі - жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1967 года нараджэння».

«Абодва загінулых знаходзіліся ў легкавым аўтамабілі Jaguar. Паводле папярэдніх звестак, за стырном знаходзілася жанчына», - удакладнілі ва УДАІ.

Там таксама праінфармавалі, што «паводле папярэдніх звестак, ДТЗ адбылося з прычыны таго, што была няправільна абраная хуткасць руху падчас складаных варункаў надвор'я». «Хутчэй за ўсё, кіроўца аўтамабіля маркі Jaguar, якая ехала ў бок Менска, праз няправільны выбар хуткасці ў складаных дарожных варунках дапусціла занос аўтамабіля і выехала на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне з пазадарожнікам Mercedes», - паведамілі ва УДАІ.

«Кіроўца і пасажыр другога аўтамабіля шпіталізаваныя. Для вымання цел загінуўшых з дэфармаванага Jaguar прыцягнулі выратавальнікаў», - удакладнілі ва ўправе.

Як паведамлялася, сёння ў шмат якіх рэгіёнах Беларусі ідзе моцны снег, на некаторых трасах ДАІ абмежавала хуткасць руху, у прыватнасці на МКАД часовае абмежаванне складае 70 км/г.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках