20 красавiка 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Памятайце пра ўдзельнікаў паўстання з Беларусі

23
Браніслаў Камароўскі: Памятайце пра ўдзельнікаў паўстання з Беларусі

На ўрачыстым адкрыцці 150-й гадавіны Студзеньскага паўстання польскі прэзідэнт заклікаў не забываць, што ўдзел у ім бралі таксама паўстанцы з Літвы, Латвіі і Беларусі.

16 студзеня ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве адбылося ўрачыстае адкрыццё 150-й гадавіны Студзеньскага паўстання, вядомага ў Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Выступаючы перад прадстаўнікамі палітычных, культурных і навуковых эліт краіны, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падкрэсліў, што, ўспамінаючы аб Студзеньскім паўстанні, лягчэй зразумець агульнасць лёсаў, якія выходзяць за межы Польшчы, роўна як і за межы польскага народа. Ён заклікаў памятаць таксама аб удзельніках паўстання з Літвы, Латвіі і Беларусі, для якіх яно было «астатнім акордам I Рэчы Паспалітай, астатнім акордам супольнай нацыянальна-вызваленчай барацьбы, і ў той жа час першым акордам у іх нялёгкім шляху да нацыянальнай незалежнасці, да аднаўлення літоўскай, латвійскай, беларускай нацыянальнай самасвядомасці».

«Гэта падзеі, якія таксама і сёння можна ўспамінаць, імкнучыся шукаць у гісторыі тое, што аб'ядноўвае народы, якія сёння пабудавалі асобныя дзяржавы, якія ідуць сваім уласным шляхам гістарычнага развіцця, але таксама маюць агульныя карані», - падкрэсліў Браніслаў Камароўскі (пераклад - charter97.org).

Прэзідэнт Польшчы заклікаў ушанаваць памяць загінулых у паўстанні, запальваючы свечкі ва ўсіх месцах пахавання паўстанцаў у Польшчы і за яе межамі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках