18 красавiка 2024, Чацвер, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марка Сіміч сышоў з БАТЭ

9
Марка Сіміч сышоў з БАТЭ

Сербскі абаронца Марка Сіміч, які выступаў за барысаўскі БАТЭ, працягне кар'еру ў клубе элітнага турэцкага дывізіёна «Кайсерыспор», з якім падпісаў пагадненне.

Пасля ўкладання кантракта Марка падзякаваў барысаўскаму клубу за супрацоўніцтва, а заўзятараў - за падтрымку: «Хачу падзякаваць БАТЭ, усім супрацоўнікам клуба і, вядома, заўзятарам за два фантастычныя гады, якія я правёў у Беларусі. Вельмі задаволены, што частка маёй кар'еры прайшла ў барысаўскім клубе. Цяпер прыйшоў час для наступнага кроку, пераходу ў больш моцны чэмпіянат, але спадзяюся, што клуб і заўзятары засталіся мной задаволеныя. Зычу маім сябрам з БАТЭ ў новым сэзоне працягнуць паспяховыя выступленні. І не проста прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, а выйсці з групы. Асобна хачу падзякаваць Анатолю Капскаму. Было вельмі прыемна працаваць з ім. Надалей застаюся верным заўзятарам БАТЭ. І шчыра дзякую ўсім, хто прыходзіў на трыбуны і падтрымліваў каманду. Вы - лепшыя!».

Як нагадвае БелаПАН, Марка Сіміч з'явіўся ў БАТЭ ў 2011 годзе і адразу стаў гульцом асноўнага складу. Ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі (2011, 2012), столькі ж разоў уключаўся ў спіс 22 лепшых футбалістаў чэмпіянату (2011, 2012), а ў 2011 годзе быў прызнаны лепшым абаронцам беларускага першынства.

Усяго ў складзе барысаўчан Марка правёў 75 матчаў, у якіх вызначыўся 7 разоў (чэмпіянат Беларусі - 48/5, Кубак Беларусі - 3/0, Суперкубак Беларусі - 1/0, еўракубкі - 23/2).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках