25 красавiка 2024, Чацвер, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады правакуюць наменклатурны пераварот

82
Улады правакуюць наменклатурны пераварот

Пераслед дырэктараў і чыноўнікаў можа дрэнна скончыцца для рэжыму.

Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, у каментары з нагоды ўзбуджэння крымінальнай справы супраць былога кіраўніцтва «Магілёўдрэва», піша «Салiдарнасць».

«Наогул, я не думаю што дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы нейкія асабліва дрэнныя, або кіруюць імі крымінальнікі, - адзначае эканаміст. - Там звычайныя дырэктары і інжынеры. А 700 мільёнаў даляраў і рашэнне мадэрнізаваць галіну запазніліся на 15 гадоў, калі ў 1996-1997 гадах аналагічная мадэрнізацыя была праведзеная ва Украіне і Расеі. Цяпер мы камплектуючыя купляем у суседзяў. Непрыстойна праз 15 гадоў хапацца за рэвальвер і прэсінгаваць дырэктараў, якія самі прасілі - пакіньце нам частку прыбытку на «мадэрнізацыю». Я сам прысутнічаў на такіх сустрэчах у рамках візітаў місіі Сусветнага банка. Усе казалі адно і тое ж - прасілі трохі пакінуць ім прыбытку на «мадэрнізацыю».

Па словах эксперта, мэблевую галіну спачатку «выдаілі» а цяпер караюць.

«У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя беларуская мэбля была самым эфектыўным экспартным кластарам, - канстатуе Леанід Заіка. А праз 15 гадоў спахапіліся - прыперла, і спецыялістаў сталі кашмарыць. Калі паглядзець гістарычна, то я думаю, у дачыненні да галіны была здзейсненая стратэгічная памылка. Мэблю не бачылі ва ўпор, яна старэла, а з яе выціскалі ўсе сокі. Памылкі былі зробленыя ўрадам, прадпрыемствы прасілі магчымасць аддыхацца. Таму я дырэктарам спачуваю. Гэтыя крымінальныя справы трэба заводзіць на тых, хто быў тады ва ўрадзе».

На думку суразмоўцы, заводзіць крымінальныя справы на кіруючы склад прадпрыемства - не толькі недарэчна, але і небяспечна.

«Заводзіць такія крымінальныя справы на кіраўнікоў немэтазгодна і небяспечна. Ва ўладзе гэтага ці не зразумелі, ці дзейнічаюць адмыслова супраць дзеючага прэзідэнта. Спачатку абвясцілі, што 13 тысяч чыноўнікаў адправяць у адстаўку, і следам пачынаюць кашмарыць дырэктараў прадпрыемстваў. Падобныя дзеянні могуць падштурхнуць да наменклатурнага перавароту», - падсумаваў Леанід Заіка.

Нагадаем, учора стала вядома аб тым, што ў дачыненні да былога дырэктара і трох супрацоўнікаў ААТ «Магілёўдрэў» узбуджаныя крымінальныя справы.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках