19 красавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія кампаніі пагражаюць «Газпраму» новымі пазовамі

4
Еўрапейскія кампаніі пагражаюць «Газпраму» новымі пазовамі

У 2013 годзе для кліентаў канцэрна надыходзіць юрыдычная магчымасць патрабаваць перагляду коштаў на газ.

Французская GDF Suez, аўстрыйская Econgas, а таксама нямецкія Wingas і Wintershall Erdgas Handelshaus (WIEH) ужо даслалі «Газпраму» паведамленні аб пераглядзе коштаў. Пра гэта заявіў намеснік гендырэктара «Газпрам экспарту" Сяргей Чалпанаў.

Паводле яго слоў, у 2013 годзе для кліентаў канцэрна надыходзіць юрыдычная магчымасць прасіць перагляду коштаў. «Гэта звычайныя паводзіны, цяпер цяжка сказаць, якім будзе вынік перамоваў», - адзначыў Чалпанаў.

Еўрапейскія кампаніі і раней не хавалі жадання атрымаць зніжкі на паліва ці адмовіцца ад ўмовы «бяры або плаці», згодна з якой спажыўцы павінны аплачваць закантрактаваны мінімум, нават калі спажываюць менш, піша ru.delfi.lt.

Некаторыя дзяржавы судзіліся, судзяцца з расейскім пастаўшчыком або плануюць звярнуцца да яго з пазовам. У прыватнасці, у канцы снежня 2012 года Польшча прыстрашыла «Газпрам» пазовам у тым выпадку, калі канцэрн не зробіць роўнымі для яе кошты з агульнаеўрапейскімі. У кастрычніку чэшскае падраздзяленне нямецкага канцэрна RWE паведаміла, што суд дазволіў кампаніі не плаціць штрафы за невыкананне прынцыпу «бяры або плаці».

У пачатку 2012 года «Газпрам» знізіў кошты на газ для некаторых еўрапейскіх спажыўцоў у сярэднім на дзесяць адсоткаў. Як паведамляў кіраўнік «Газпрам экспарту» Аляксандр Мядзведзеў, канцэрн пайшоў на саступкі шэрагу партнёраў: GDF Suez, Wingas, славацкай SPP і турэцкай Botas.

Зніжэнне коштаў на газ, на думку кіраўніцтва «Газпрама», з'яўляецца адной з прычын, па якіх Еўракамісія пачала ў дачыненні да расейскай кампаніі антыманапольнае расследаванне. ЕЗ абвінавачвае канцэрн у прерашкаджэнні альтэрнатыўным пастаўкам газу ў еўрапейскія дзяржавы, а таксама ва ўстанаўленні несправядлівых коштаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках