24 красавiка 2024, Серада, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алжырскія ваенныя вызвалілі нафтагазавы комплекc

2
Алжырскія ваенныя вызвалілі нафтагазавы комплекc

17 студзеня алжырскае войска скончыла аперацыю па вызваленні захопленага тэрарыстамі нафтагазавага аб'екта на паўднёвым усходзе краіны.

Падчас контртэрарыстычнай аперацыі загінулі 34 заложніка, сярод якіх сем замежных грамадзян, піша РІА «Новости».

Таксама крыніца паведаміла агенцтву, што Алжырскія сілавікі знішчылі не менш як 11 баевікоў, сярод якіх ёсць егіпцяне, тунісцы, лівійцы, маліец і грамадзянін Францыі. Міністр унутраных спраў Алжыра Даху ўльд Каблія заявіў, што тэрарыстычная групоўка, якая атакавала нафтагазавы комплекс, пракралася ў краіну з Лівіі. Раней самі баевікі заяўлялі, што з'яўляюцца сябрамі «Аль-Каіды» і прыйшлі з поўначы Малі.

У сераду раніцай некалькі дзесяткаў баявікоў звязанай з «Аль-Каідай» групоўкі атакавалі жылы комплекс нафтавікоў, якія працавалі на радовішчы газу на паўднёвым усходзе Алжыра. Тэрарысты захапілі каля 40 замежных грамадзян (з ЗША, Францыі, Велікабрытаніі, Нарвегіі, Японіі, Філіпін, Малайзіі) і мясцовых жыхароў.

Дзяржаўнае радыё Алжыра са спасылкай на ваенных паведаміла, што баевікі да гэтага часу ўтрымліваюць нейкую колькасць заложнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках