25 красавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кобец: Суддзя Камар павінна заставацца ў спісах неўяздных у ЕЗ

16

Страта пасады ні ў якім разе не можа быць падставай для выкрэслівання са спісу неўяздных у Еўразвяз.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Уладзімір Кобец заявіў аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат». Так ён пракаментаваў звальненне суддзі Вольгі Камар, якая выносіла прысуд палітвязню Васілю Парфянкову. Палітык не выключае, што суддзі, магчыма, рыхтуюць іншае месца. Аднак людзі, якія выконваюць загады рэжыму, назаўтра самі трапляюць у турму, сказаў ён.

Па словах палітыка, Вольга Камар магла адмовіцца ад удзелу ў палітычных працэсах. Вядомыя выпадкі, калі людзей, якія так зрабілі, ніхто не звальняў, і яны займаліся іншымі справамі. Ці будзе выпадак з Вольгай Камар урокам для тых, хто выконвае любыя загады рэжыму? Уладзімір Кобец мяркуе, што не, таму што гэтыя людзі цалкам усведамляюць, на што ідуць.

Палітык дадаў, што страта пасады ні ў якім разе не можа быць падставай для выкрэслівання са спісу неўяздных у Еўразвяз, так як гэта з'яўляецца адплатай за злачынства.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках