16 красавiка 2024, aўторак, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прэзентавалі «Справу Бяляцкага»

3

Прэзентацыя рамана-рэпартажу журналіста Валерыя Каліноўскага «Справа Бяляцкага» адбылася 17 студзеня.

Дакументальны раман, прысвечаны асобе, праваабарончай дзейнасці і крымінальнай справе Алеся Бяляцкага, выйшаў у 2012 годзе. Ён стаў 38-й кнігай з серыі «Бібліятэка Свабоды», заснавальнікам якой з'яўляецца дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандр Лукашук, піша БелаПАН.

Сказаць цёплыя словы аб зняволеным праваабаронцы прыйшлі яго паплечнікі - Таццяна Рэвяка, Валянцін Стэфановіч і Гары Паганяйла, а таксама паэт і бард Эдуард Акулін, літаратары і філосафы Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, палітыкі Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч. Мерапрыемства наведаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.

Акулін выканаў сваю новую песню «Узыду», прысвечаную праваабаронцу, а Арлоў праз жонку грамадскага дзеяча перадаў яму сваю кнігу «Ордэн Белай Мышы». «Спадзяюся, калі ён выйдзе на волю, то будзе атрымліваць сапраўдныя ордэны», - сказаў пісьменнік.

Удзельнікі прэзентацыі паглядзелі шэраг відэаматэрыялаў, якія адлюстравалі розныя этапы жыцця, пераважна арышту і крымінальнай справы, праваабаронцы. Былі працытаваныя ўрыўкі з рамана Каліноўскага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках