Лябедзька: Узнагароджанне Ярмошынай - плявок у твар выбаршчыку
26
12:49, — Палітыка
Калі б гэта было прымеркавана да 1 красавіка, то пытанняў бы не ўзнікала, лічыць палітык.
Прэзідыум «савета Рэспублікі» 14 студзеня прыняў рашэнне аб узнагароджанні Лідзіі Ярмошынай ганаровай граматай за заслугі перад Айчынай «у развіцці заканадаўства і ўмацаванні правоў чалавека», піша сайт ucpb.org.
«Калі б гэта было прымеркавана да 1 красавіка, то пытанняў бы не ўзнікала. А так атрымаўся плявок у твар выбаршчыку. Узнагароджваць чалавека, які не арганізаваў ні адной выбарчай кампаніі, якая адпавядае стандартам АБСЕ - гэта яшчэ і выклік цывілізаванаму грамадству. Вельмі падобна на хабар . Ты нам дэпутацкі мандат - мы табе ўзнагароду», - пракаментаваў гэтае ўзнагароджанне лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
Нагадаем, з 1996 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўнік ЦВК Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль двума сотнямі беларускіх чыноўнікаў) з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвяза і ЗША.
Напісаць каментар (26)
Навіны
па тэме
- Фалісіфікатаршу Ярмошыну ўзнагародзілі за «ўмацаванне дэмакратыі»
- Валянцін Стэфановіч: Улады не будуць мяняць сістэму фальсіфікацыі
- У кандыдатаў забяруць грошы на агітацыю
Экспарт
Новости партнеров




