Пракаповіча прызначылі віцэ-прэм'ерам
213
13:49, — Палітыка
Лукашэнка прызначыў Пятра Пракаповіча намеснікам прэм'ер-міністра.
Пры гэтым ён вызваліў Пракаповіча ад пасады свайго памочніка, паведамляе прэс-служба дыктатара.
«На Пятра Пракаповіча ўскладзеная адказнасць за забеспячэнне выканання важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, выканання рэспубліканскага бюджэту і ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі беларускай эканомікі», - гаворыцца ў паведамленні.
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 студзеня.
Нагадаем, Пётр Пракаповіч раней займаў пасаду кіраўніка Нацбанка. Рэпутацыя Пракаповіча-эканаміста была, мякка кажучы, папсаваная фінансавым крызісам у 2011 годзе. Рубель дэвальваваўся ў 2,8 разы на працягу некалькіх месяцаў. На гэтым скончылася кар'ера Пятра Пракаповіча як кіраўніка Нацыянальнага банка. Падчас яго банкірства інфляцыя ў Беларусі заставалася самай высокай на кантыненце.
Напісаць каментар (213)
Навіны
па тэме
- «Партманеты» дыктатара пад кіраўніцтвам Пракаповіча
- Лукашэнка - Пракаповічу: «За мадэрнізацыю ты адкажаш краіне»
- Навумчык пазнаў у Пракаповічы дэпутата з вёскі Казлы
- Пракаповіч незадаволены тэмпамі росту ВУП
- Пракаповіч будзе «дапамагаць» Лукашэнку
- Прокопович стал «свадебным генералом» (Фото)
Экспарт
Новости партнеров




