28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загарэлася новая рэзідэнцыя дыктатара

88

Выратавальнікі патушылі загаранне на засакрэчанай будоўлі ля «БелЭкспа».

Патэлефанаваць у службу «101» і заклікаць на дапамогу ратавальнікаў прыйшлося будаўнікам, якія ўзводзяць адміністрацыйны будынак на праспекце Пераможцаў каля «БелЭкспа» у Менску. Пра гэта onliner.by паведаміў адзін з рабочых.

«З вентыляцыі пайшоў чорны дым, стала няма чым дыхаць, і мы выйшлі на вуліцу», - паведаміў сведка. Выйшаўшы на свежае паветра, ён зрабіў некалькі фатаграфій.

У МНС пацвердзілі факт выезду пажарнай брыгады на будпляцоўку, адзначыўшы пры гэтым, што гаворка ідзе пра нязначнае ўзгаранне смецця або рэшткаў пенапласту.

На дадзены момант ўзгаранне патушанае. Са слоў відавочцы, пажарныя з'язджаюць.

Адміністрацыйны будынак каля «БелЭкспа» пачалі ўзводзіць летам 2011 года. Сёння будоўля засакрэчаная. Журналістаў сюды не пускаюць, тэрыторыя абгароджаная высокім плотам, а ўваход магчымы толькі па прапусках. Па некаторых дадзеных, там будуецца новая рэзідэнцыя Лукашэнкі.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках