20 красавiка 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неўязны Макей сустрэўся з амбасадарамі ЕЗ і ЗША

7
Неўязны Макей сустрэўся з амбасадарамі ЕЗ і ЗША

Макей абмеркаваў з амбасадарамі краін ЕЗ перспектывы беларуска-еўрапейскіх адносін.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у пятніцу правёў рабочую сустрэчу з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў-членаў Еўрапейскага звяза, Ватыкана, ЗША і Швейцарыі, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

«У ходзе гутаркі быў абмеркаваны шырокі круг пытанняў, якія тычацца стану і перспектыў развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін у шматбаковым і двухбаковым фарматах», - адзначылі ў МЗС.

Нагадаем, Уладзімір Макей, які раней займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, уключаны ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін-членаў ЕЗ. На сённяшні дзень у санкцыйным спісе ЕЗ значацца 243 грамадзяніна Беларусі і 32 кампаніі, якім забаронены ўезд у ЕЗ і чые актывы ў Еўропе замарожаныя. Еўрапейскі звяз неаднаразова заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітвязняў, аднак да гэтага часу гэтыя патрабаванні ігнараваліся.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках