25 красавiка 2024, Чацвер, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежных будаўнікоў не пусцяць у Беларусь

33
Замежных будаўнікоў не пусцяць у Беларусь

Міхаіл Мясніковіч на ўчорашнім пасяджэнні Саўміна запатрабаваў дапускаць да будаўніцтва толькі рэзідэнтаў Беларусі.

«Мясніковіч запатрабаваў, каб усе арганізацыі, якія выконваюць будаўніча-мантажныя, праектныя работы, вырабляюць будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі былі рэзідэнтамі Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Саўміна РБ. - «Гэта ж тычыцца арганізацый транспарту, сувязі ды іншых галін».

Матывацыя новага патрабавання простая, піша АФН.

«Мноства арганізацый, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі, выконваюць у краіне свае паслугі. Яны не плацяць падаткі ў нашай краіне, не робяць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэтыя паслугі не ўлічваюцца ў ВУП краіны», - тлумачыць урад РБ.

Прэм'ер даручыў Мінбудархітэктуры, аблвыканкамам і Менгарвыканкаму супольна з МЗС і зацікаўленымі ведамствамі «развязаць гэтае пытанне» - пазбавіцца ў будаўніцтве ад нерэзідэнтаў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках