28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берліне адкрыюць выставу пра савецкія рэпрэсіі ў Беларусі

27
У Берліне адкрыюць выставу пра савецкія рэпрэсіі ў Беларусі

Нямецкі федэральны фонд «Уцёкі. Выгнанне. Замірэнне» плануе адкрыць у Берліне выстаўна-інфармацыйны і дакументацыйны цэнтр.

У экспазіцыі таксама будуць пададзеныя дакументы з гісторыі Беларусі, што датычныя да XX стагоддзя, збольшага савецкіх часоў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са слоў гісторыка Ігара Кузняцова, ён атрымаў ліст са зваротам кіраўніцтва гэтага фонду з просьбай дапамагчы фармаванню беларускай часткі экспазіцыі:

«Мяркуецца, што ў храналагічным парадку ў экспазіцыі будзе пададзеная інфармацыя аб розных формах рэпрэсій і ідэалагічнай падкладцы выгнання этнічных меншасцяў падчас і пасля першай сусветнай вайны. Істотная частка меркаванай экспазіцыі будзе прысвечаная тым працэсам, якія былі ў нас - і расстрэлы ў Курапатах, і дэпартацыя насельніцтва ў перыяд калектывізацыі, і дэпартацыя насельніцтва пасля 39-га года».

Гэткія лісты накіраваныя ў шмат якія краіны былога СССР, у тым ліку Расею.

«Але, магчыма, упершыню праблематыка савецкіх рэпрэсій у Беларусі будзе пададзеная ў такім аб'ёме ў вялікай замежнай экспазіцыі», - кажа Ігар Кузняцоў. Выставачны цэнтр пакуль фармуецца. Адкрыць яго плануецца праз 3 гады.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках