25 красавiка 2024, Чацвер, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік: Заробкі выхавальнікам будзем павышаць за кошт бацькоў

177
Тозік: Заробкі выхавальнікам будзем павышаць за кошт бацькоў

Улады знайшлі "рэзэрвы" для падвышэння заробку ў дашкольных установах адукацыі.

Такое меркаванне выказаў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік. Ён бярэ ўдзел у выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі ў Магілёве.

Часткова гэтая праблема з 1 студзеня развязаная за кошт павышэння стаўкі першай катэгорыі. Бліжэйшым часам таксама трэба разгледзець пытанне аб дыфэрэнцыяваным падыходзе ў аплаце бацькамі ўтрымання дзіцяці ў дзіцячым садку. Бо ёсць дашкольныя ўстановы адукацыі, якія пабудаваныя 40 гадоў таму, і там ёсць толькі неабходны мінімум для адукацыйнага і выхаваўчага працэсу, а ёсць дзіцячыя садкі з басэйнамі, медыцынскімі цэнтрамі, трэнажорнымі заламі. "Я прапаную разгледзець пытанне аб тым, каб бацькі плацілі нейкі адсотак ад кошту ўтрымання іхніх дзяцей у пэўным садку. На працягу бліжэйшага часу мы вывучым гэтае пытанне, і калі такі падыход выявіцца рацыянальным, то будзем разглядаць яго ва ўрадзе", - сказаў Анатоль Тозік.

Яшчэ адзін рэзэрв - гэта падвышэнне аплаты бацькамі харчавання дзяцей у дашкольных установах. На сённяшні дзень у цэлым ўтрыманне аднаго дзіцяці ў дзіцячым садку абыходзіцца ў месяц дзяржаве каля Вr 1,2 млн, а бацькі плацяць за ўсё Вr 110-120 тыс. Гэтага стае толькі на аплату 40% харчавання. "Вядома, мы б хацелі, каб бацькі хоць бы аплачвалі поўны кошт харчавання сваіх дзяцей. Гэта будзе вызначацца паэтапна, а бліжэйшым часам трэба выходзіць хаця б на 60-70% аплаты харчавання. Гэтыя грошы мы накіруем на павышэнне заробку людзей, якія займаюцца дзецьмі. У выніку гэта будзе спрыяць падвышэнню якасці адукацыйнага працэсу", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 177

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках