23 красавiка 2024, aўторак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнку абвінавачваюць у забойстве дэпутата

32
Цімашэнку абвінавачваюць у забойстве дэпутата

Генеральная пракуратура Украіны (ГПУ) скончыла расследаванне крымінальнай справы аб забойстве народнага дэпутата Яўгена Шчэрбаня.

Былую прэм'ер-міністарку Юлію Цімашэнку падазраюць у замове гэтага забойства.

Такую заяву зрабіў генеральны пракурор Украіны Віктар Пшонка на брыфінгу, паведамляе РБК-Украіна.

«Скончанае расследаванне крымінальнай справы аб забойстве народнага дэпутата Яўгена Шчэрбаня. Следства ГПУ ў рамках новага КПК скончыла крымінальную справу, дзе высунатае падазрэнне датычнасці Ю.Цімашэнка да забойства. Сабраныя матэрыялы дасудовага расследавання сведчаць аб тым, што Ю.Цімашэнка замовіла забойства з Паўлам Лазарэнкам ( былым прэм'ер-міністрам Украіны). Матэрыялы крымінальнай справы П.Лазарэнкі вылучаныя ў асобную крымінальная справу», - заявіў В.Пшонка.

З ягоных слоў, сёння група ГПУ спрабавала перадаць Ю.Цімашэнцы афіцыйны дакумент, але гэтага не ўдалося зрабіць, таму дакумент перададзены кіраўніцтву Качаноўскай калоніі ў Харкаве, дзе экс-прэм'ерка адбывае пакаранне. В.Пшонка таксама адзначыў, што Ю.Цімашэнка ўжо азнаёмленая з гэтым дакументам.

У выпадку, калі суд дакажа віну Ю.Цімашэнкі, са слоў В.Пшонкі, ёй пагражае пажыццёвае зняволенне.

Нагадаем, Яўген Шчэрбань быў застрэлены невядомымі ў аэрапорце Данецка ў 1996г. У асяроддзі Ю.Цімашэнка адмаўляюць дачыненне да таго, што здарылася, а магчымае высоўванне абвінавачвання звязваюць з палітычнымі прычынамі.

12 кастрычніка 2011г. служба бяспекі Украіны аднавіла ў дачыненні да Ю.Цімашэнка крымінальную справу паводле абвінавачвання ў перакладанні пазык АЭСУ на бюджэт Украіны, растраце, ухіленні ад выплаты падаткаў, падробцы дакументаў. 19 красавіка 2012 года. Кіеўскі раённы суд Харкава пачаў разгляд справы.

Раней, 11 кастрычніка 2011г., Пячэрскі раённы суд Кіева прысудзіў Ю.Цімашэнку да сямі гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расеяй у студзені 2009г. Таксама суд абавязаў экс-прэм'ерку выплаціць НАК «Нафтагаз Украіны» каля 200 млн даляраў. З траўня 2012 года. Ю.Цімашэнка з калоніі пераведзеная на лячэнне ў шпіталь Харкава.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках