28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медсястра: Ці можаце сабе ўявіць, як у вайну было? Вось так і ў нас

96

Хворыя ў кардыялагічных аддзяленнях Менска дзень-два ляжаць у калідоры, пакуль не вызваляцца месцы ў палатах.

«Чацвёра ляжаць на калідоры, не стае месцаў», - прыводзяць статыстыку ў кардыялогіі 2-й клінічнай лякарні. Асноўны кантынгент тут - людзі, старэйшыя за 60 гадоў, паведамляе «Еўрарадыё».

2-я гарадскі клінічны шпіталь, што на Энгельса, звонку падобны на палац. Заблукаць для неабазнанага чалавека лёгка. Усярэдзіне чыста - хуткасныя ліфты, панарамныя калідоры і нават акуратныя вазоны на вокнах. У палатах светла і прасторна.

Але людзі ляжаць і на калідорах.

Чатыры чалавека - гэта не крытычна. У Гарадскім шпіталі хуткай дапамогі ў кардыялогіі людзі ляжаць не толькі на шпітальных ложках, але і проста на лавах.

«А дзе цяпер ёсць месцы? Лякарні не будуюць, усё планы плануюць», - абураюцца у кардыялогіі Гарадскога клінічнага шпіталя хуткай дапамогі. Тут адзначаюць, што год ад году сітуацыя лепш не становіцца.

«Па-першае, пасля Новага года сезон пачаўся, вельмі шмат паступае хворых. Людзі не скардзяцца, бо бязвыхадная сітуацыя - згаджаюцца ляжаць і ў калідорах, каб толькі іх ўзялі».

На калідоры пасля паступлення ляжаць адзін-два дні, потым пераводзяць у палату. Звычайна, хворыя знаходзяцца ў лякарні 10 дзён, калі сітуацыя не крытычная.

Медперсанал 5-й клінічнай лякарні на пытанне, ці стае месцаў, толькі ўздыхае:

«Вось цяпер перад выходнымі трохі разгрузілі, перавялі ў палаты».

У 9-й гарадской клінічнай лякарні кажуць, што за Савецкім саюзам было лепш.

«Вы можаце сабе ўявіць - як у вайну. У нас і ляжаць, і стаяць, і нават седзячы прымаюць кропельніцы », - кажуць у лякарні і просяць, каб іх не паказвалі.

Асноўная прычына напружанай сітуацыі ... ўвядзенне платных паслуг:

«Цяпер едуць у Менск усе, тут жа лепш лечаць, вось месцаў і не стае».

А яшчэ адна прычына - агульнае пагаршэнне сітуацыі са здароўем беларусаў:

«Вельмі памаладзелі хворыя. Глядзім зводку - 25-30 гадоў з інфарктамі. Вось, нядаўна дзяўчына была, 25 гадоў, анеўрызма ... Не вытрымліваюць людзі. Працуюць на трох працах, каб зарабіць».

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках