20 красавiка 2024, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавэса перавялі ў сакрэтны бункер

72
Чавэса перавялі ў сакрэтны бункер

Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса 18 студзеня перавялі з аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі ў сакрэтны падземны шпіталь бункер у Гаване.

Пра гэта паведамляе тэлеканал Univision.

Паводле звестак тэлеканала, для перамяшчэння Уга Чавэса ў бункер, які знаходзіцца пад Плошчай Рэвалюцыі ў Гаване, кубінскім уладам давялося прыцягнуць сотні агентаў службы бяспекі і медыцынскіх работнікаў. Гэты бункер быў спецыяльна пабудаваны на выпадак патрэбы тэрміновай медыцынскай дапамогі Фідэлю Кастра і знаходзіцца паблізу ад яго асабістага падземнага сховішча, піша Reuters.

Як паведамляе тэлеканал, пастанова перавесці Чавэса ў бункер была прынятая для таго, каб пазбегнуць пастаяннай выцечкі інфармацыі аб стане здароўя прэзідэнта Венесуэлы. Акрамя таго, паводле некаторых версій, у бункеры будзе праводзіцца падрыхтоўка да транспартавання Чавэса ў Каракас.

Паводле звестак крыніц Univision, стан Чавэса па-ранейшаму застаецца крытычным: прэзідэнт Венесуэлы нібыта перанёс інфаркт, сур'ёзна страціў у вазе, у яго праблемы з дыхальнай сістэмай. Крыніца сцвярджае, што Чавэс настолькі бледны, што абсалютна выключаецца магчымасць ягонага з'яўлення перад тэлекамерамі. У той жа час афіцыйныя венесуэльскія ўлады паведамляюць, што Чавэс паступова аднаўляецца пасля хваробы.

58-гадовы Уга Чавэс быў пераабраны на пасаду прэзідэнта ў кастрычніку 2012 года. У снежні ў Гаване яму зрабілі чацвёртую аперацыю выдалення ракавай пухліны. З тых часоў ён застаецца на Кубе, дзе праходзіць рэабілітацыю. У студзені паведамлялася аб тым, што стан здароўя Чавэса рэзка пагоршыўся ў сувязі з вострай рэспіраторнай інфекцыяй.

9 студзеня з пастановы Кангрэса і Вярхоўнага суда Венесуэлы цырымонія інаўгурацыі Чавэса, прызначаная на 10 студзеня, была адкладзеная на нявызначаны тэрмін.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках