24 красавiка 2024, Серада, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак

12
Павел Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак

Палітвязню дазволілі наведаць бацькоў у Віцебску.

Павел Севярынец, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці, мае намер з'ездзіць у Віцебск і наведаць бацькоў. З улікам дарогі палітык зможа пабыць дома блізка што паўтары дня, паведамляе прэс-служба аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Севярынец кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага. У траўні 2011-га ён быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). 26 ліпеня гэтага года яму было адмоўлена ў амністыі. Севярынец прызнаны палітычным зняволеным, яго вызвалення патрабуюць праваабаронцы і краіны ЕЗ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках