25 красавiка 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава - дзясятая ў гонцы пераследу ў Антхольцы

55
Домрачава - дзясятая ў гонцы пераследу ў Антхольцы

Беларуска Дар'я Домрачава заняла 10-е месца ў гонцы пераследу на шостым этапе Кубка свету ў біятлоне ў італійскім Антхольцы.

На дыстанцыі 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі лідарка жаночай біятлоннай каманды Беларусі дапусціла 6 пудлаў (1 +1 +2 +2) і паказала вынік 32 хв. 23,8 сэк., астаўшыся ад пераможцы Туры Бэргэр з Нарвэгіі на 1 хв. 2 сэк. Стартавала ў гонцы пераследу Дар'я Домрачава пад трэцім нумарам. Нарвэжка ж здолела ўзняцца на першае месца з 14-й стартавай пазіцыі. Ейны вынік - 31 хв. 21,8 сэк. пры двух пудлах на агнявых рубяжах (0 +1 +1 +0), піша БелТА.

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна, выходзячы на дыстанцыю 22-й, здолела заняць 18-е месца пры адным пудлу ў страляніне (0 +0 +0 +1), саступіўшы пераможцы 1 хв. 56 сэк. Людміла Калінчык, якая ў выніку спрынтэрскай гонкі 17 студзеня таксама здабыла права выступіць у сённяшнім пераследзе, на старт не выйшла.

Другое месца ў жаночым пасьюце заняла ўкраінка Алена Підгрушна, якая стартавала з чацвёртай пазіцыі. Пры адным пудле на стрэльбішчы яна саступіла Туры Бэргэр 18,9 сэк. Трэцяй стала Кайса Мякярайнэн з Фінляндыі (4 пудлы; 25,4 сэк.).

Тура Бэргэр, якая атрымала перамогу ў гонцы, умацавала сваё становішча ў агульным заліку Кубка свету. На ейным рахунку 661 бал. Дар'я Домрачава захоўвае за сабой другі радок (522 балы). Трэцяй ідзе немка Андрэа Хэнкэль (472 балы).

Сёння на шостым этапе Кубка свету ў біятлоне ў Антхольцы таксама адбудзецца мужчынская гонка пераследу (пачатак а 17.15 паводле менскага часу), куды ў выніку спрынтэрскай гонкі не патрапіў ніхто з прадстаўнікоў Беларусі.

Скончаць праграму этапу Кубка свету ў Антхольцы жаночая 4х6 км і мужчынская 4х7,5 км эстафетныя гонкі, якія пройдуць заўтра.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках