24 красавiка 2024, Серада, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У балгарскага палітыка стралялі ў прамым эфіры

73
У балгарскага палітыка стралялі ў прамым эфіры

Ахмеда Догана, лідара балгарскага Руху за правы і свабоды, выратавала асечка.

Палітыка спрабавалі забіць падчас ягонай прамовы на партыйнай канферэнцыі, паведамляе тэлеканал НТВ.

Заснавальніка і лідара балгарскага Руху за правы і свабоды (РПС) Ахмеда Догана ледзь не застрэлілі падчас ягонага выступу на партыйнай канферэнцыі ў Сафіі. Невядомы мужчына падбег да палітыка з пісталетам, паднёс яго да галавы ахвяры і спусціў курок, аднак зброя дала асечку. Другога шанцу на стрэл у нападніка ўжо не было - у зале падняўся перапалох, Доган упаў на падлогу, а на мужчыну накінуліся ахоўнікі.

Пасля гэтага канферэнцыю перапынілі на 30 хвілін, а нападніка затрымалі. Ім быў 25-гадовы жыхар горада Бургас. Пры сабе ў яго знайшлі два нажы, паведамляе Daily Mail.

Партыя Рух за правы і свабоды была заснаваная Доганам у 1990 годзе. Яна абараняе інтарэсы турэцкай меншасці ў Балгарыі. Цяпер у Народным сходзе (парламенце) Балгарыі партыі належыць 38 мандатаў з 240. РПС уваходзіць у еўрапартыю Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках