19 красавiка 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узмацніўся ціск на палітжаўнера Мускага

38
Узмацніўся ціск на палітжаўнера Мускага

Міхаіл Мускі праходзіць тэрміновую службу ў вайсковай частцы № 44540 у Лапічах.

Актывіст «Маладога Фронту» паведаміў паплечнікам пра ўзмацненне ціску з боку адміністрацыі, у прыватнасці, камандзіра брыгады падпалкоўніка Лукерына Дзмітрыя Іванавіча.

«На працягу апошняга тыдня ўзмацніўся ціск з боку камандзіра брыгады. З ягонай ініцыятывы я заступіў у службовы нарад у выходны дзень другі раз запар. Такім чынам, я не маю магчымасці бачыцца з роднымі і паплечнікамі. Паводле вайсковага статуту ён робіць усё законна, калі б не адна акалічнасць: у мяне ўжо два тыдні вызваленне ад нарадаў і фізічнай працы праз зламаны палец. Атрымліваецца, ён свядома ідзе на парушэнне маіх правоў», - напісаў незаконна забраны ў войска актывіст.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках