29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмікі Кітая пагражаюць гвалтоўнай рэвалюцыяй

18
Акадэмікі Кітая пагражаюць гвалтоўнай рэвалюцыяй

73 кітайскіх акадэміка падпісаліся пад адкрытым лістом з патрабаваннямі правесці палітычныя рэформы, пра якія заяўляў Сі Цзіньпін.

Сярод падпісантаў - вядомыя адвакаты і спецыялісты з уплывовых вышэйшых навучальных устаноў краіны, перадае NEWSru.com.

«Грамадства знаходзіцца ў стане застою. Калі ніякага прагрэсу так і не азначыцца, то ўлады выпусцяць шанец для мірных рэформаў. Карупцыя сярод афіцыйных асоб і незадаволенасць у масах ператворацца ў хаос гвалтоўнай рэвалюцыі», - сказана ў лісце. У тэксце таксама гаворыцца, што ўрад, які з 1949 года кантралюе Камуністычная партыя, ва ўмовах хуткага эканамічнага развіцця павінен распачаць шэраг дэмакратычных рэформаў.

«Са зменай палітычнага кіраўніцтва людзі чакаюць перамен. Былі размовы пра гэта, але ніякіх дзеянняў так і не распачалі. Самы час задумацца, каб нагадаць уладам пра іх абяцанні», - адзначыў адзін са стваральнікаў ліста прафесар Пекінскага універсітэта Хе Вейфанг. Ад Цзіньпіна чакалі рэформаў па аслабленні рэжыму, у прыватнасці - па змякчэнні цэнзуры ў інтэрнэце і вызваленні палітычных зняволеных.

У ліку тых, хто падпісаўся пад зваротам таксама лічыцца Цан Сіці - адвакат Цзян Цын, жонкі Мао Дзэдуна, якая па заканчэнні Культурнай рэвалюцыі была прылічаная да «Банды чатырох» і асуджаная за правіны ў часы праўлення мужа.

Як адзначае агенцтва, ліст з'явіўся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў пачатку снежня, аднак у Кітаі да яго хутка закрылі доступ.

Раней 65 кітайскіх праваабаронцаў і навукоўцаў падпісаліся пад падобным лістом. Яны запатрабавалі ад кіраўніцтва Камуністычнай партыі Кітая дэкларацый аб даходах іх сем'яў у адкрытым доступе, пасля публікацыі закліка Сі Цзіньпіна аб барацьбе з карупцыяй. Як адзначала Руская служба ВВС, кіраўніцтва КПК абяцала жорстка змагацца з карупцыяй сярод афіцыйных асоб, аднак заблакавала доступ да дадзеных замежных агенцтваў аб даходзе сваякоў першых асоб дзяржавы.

Аб праблеме карупцыі казаў былы лідэр краіны Ху Цзіньтао перад тым, як пакінуць свой пост. Ён назваў хабарніцтва галоўнай унутранай пагрозай краіне. «У выпадку калі партыя канчаткова пагразне ў карупцыі, то гэта будзе каштаваць Кітаю яго дзяржаўнасці», - сказаў былы генсек.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках