29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пагражае Літве міжнародным судом

71
Расея пагражае Літве міжнародным судом

Расейскі ўрад пагражае падаць у суд на Літву з-за страт «Газпрама» ў выніку жорсткай рэалізацыі афіцыйным Вільнюсам норм трэццяга энергапакету Еўразвяза.

Гэта можа адбыцца ў тым выпадку, калі двухбаковыя кансультацыі ў студзені 2013 года не прынясуць выніку, перадае агенцтва «Прайм».

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента гандлёвых перамоў Мінэканамразвіцця РФ Максім Мядзведкаў. Паводле яго слоў, у сярэдзіне студзеня 2013 года Расея пачне папярэднія дасудовыя кансультацыі з Літвой, якая найбольш актыўна ўкараняе новае еўрапейскае антыманапольнае заканадаўства ў сферы энергетыкі.

«У студзені мы плануем правесці вочныя кансультацыі з Літвой па гэтых фактах магчымага парушэння пагаднення аб узаемнай абароне і заахвочванні капіталаўкладанняў. Запыт на кансультацыі быў накіраваны ў верасні, і па заканчэнні шасці месяцаў, у лютым, у РФ з'явіцца магчымасць прад'явіць прэтэнзіі ў судовым парадку», - сказаў Мядведкаў.

Кансультацыі стануць першым фармальным крокам Расеі ў барацьбе супраць энергетычнага заканадаўства Еўрапейскага звяза, якое прадугледжвае абмежаванні для вертыкальна інтэграваных кампаній на права валодання і кіравання трубаправодамі. Яны таксама ўпершыню выведуць спрэчкі вакол новага заканадаўства на міждзяржаўны ўзровень.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках