banner1 banner1 banner1

2.01.2013

Мікалай Аўтуховіч: На датэрміновае вызваленне не разлічваю 8

19:08, — Палітыка

Мікалай Аўтуховіч: На датэрміновае вызваленне не разлічваю

Палітвязень настроены на тое, што адсядзіць свой тэрмін да канца.

Мікалай Аўтуховіч напісаў пра гэта ў лісце праваабаронцу Алегу Воўчаку, паведамляе «Радыё Свабода». Палітвязень падрабязна адказаў на ўсе пытанні і выказаў меркаванне на розныя палітычныя тэмы, што здалося Воўчаку даволі дзіўным, калі ўлічыць турэмную цэнзуру. «Трэба дасылаць яму лісты заказной поштай, тады больш гарантыі, што ўсе дойдзе», - дзеліцца высновамі праваабаронца.

«Пахваліў нас і сказаў, што гэта шмат у чым абарона і для іншых. Вядома, ён настроены на тое, што будзе сядзець тэрмін да канца. Ён гэта адэкватна ўспрымае. Падзякаваў за фотаздымкі з ветэранамі Афганістану, якія я яму даслаў. Усе фотаздымкі дайшлі, нават пазначыў колькасць фотак, як я і прасіў. Шмат чытае, але ўсё роўна цікавіцца навінамі. Вось буду яму рыхтаваць новы ліст», - распавёў Алег Воўчак.

Адносна перспектыў вызвалення ўсіх палітвязняў Мікалай Аўтуховіч мяркуе, што кансультанты і дарадцы Лукашэнкі не здолелі яго пераканаць, што гэта паспрыяе паляпшэнню сітуацыі ўнутры краіны, кажа Алег Воўчак.

Мікалай Аўтуховіч адбывае ў гарадзенскай турме 5 гадоў пазбаўлення волі за захоўванне патронаў. Палітвязень кажа, што насамрэч з ім паквіталіся за спробы выкрыць мясцовых і сталічных карупцыянераў.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (8)

Падзяліся!






Учора на сайце:

наведвальнікаў 314567
праглядаў 1781857

Папулярныя навіны

Российский политолог: Путин принял решение по Донбассу (92035)

30.03, 12:19, — Украіна

Дзень Волі ў Менску: Мы - еўрапейцы (Відэа, онлайн) (82424)

25.03, 14:45, — Палітыка

Лукашэнка прамахнуўся з крэдытам (50664)

30.03, 10:36, — Эканоміка

В США рассказали, за какое оскорбление Путин мстит Украине и миру (45141)

28.03, 21:01, — Украіна

Беларускія ўлады гатовыя прыцягваць да крымінальнай адказнасці ўладальнікаў сайтаў і каментатараў (41980)

26.03, 7:05, — Палітыка

9 дней по Януковичу-младшему: родные не пришли (37617)

30.03, 10:48, — Украіна

Российский политолог рассказала о следующем шаге Кремля в Украине (37342)

25.03, 15:50, — Украіна

Менчукоў абавяжуць купляць месцы для стаянкі? (36772)

31.03, 13:32, — Аўто

Міхалкоў прапануе браць з беларусаў падатак за доступ у інтэрнэт (34693)

25.03, 15:22, — Грамадства

Ворага інтэрнэту клічуць у Латвію (33612)

27.03, 14:30, Наталля Радзіна — Меркаванне

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: