28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асад ужыў хімічную зброю супраць паўстанцаў

14
Асад ужыў хімічную зброю супраць паўстанцаў

У мінулым месяцы сірыйскія ўрадавыя войскі падчас баёў у Хомсе ўжылі супраць паўстанцаў хімічную зброю.

Пра гэта сёння паведаміла французскае выданне Le Monde.

Выданне спасылаецца на крыніцы ў заходніх спецслужбах. Паводле інфармацыі, урадавыя войскі ўжылі хімічную зброю несмяротнага ўздзеяння, аднак некалькі чалавек у выніку нападу памерлі, піша «Карэспандэнт».

Як адзначае Le Monde, аб ужыванні такой зброі сведчаць паказанні відавочцаў і лекараў.

Пры гэтым сірыйскія ўлады катэгарычна адмаўляюць гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што калі яны і маюць хімічную зброю, то не збіраюцца ўжываць яе супраць суайчыннікаў.

Сірыя: паўстанцы захапілі аэрапорт Алепа

16 студзеня амерыканскія дыпламаты ў Турцыі заявілі, што хімічная зброя ў Хомсе ўжывалася, аднак улады ЗША гэтую інфармацыю адмаўляюць.

25 снежня сірыйскія паўстанцы заявілі, што ўрад краіны ўжо 18 разоў ужываў баявыя атрутныя рэчывы супраць насельніцтва краіны.

Напачатку студзеня прадстаўнік паўстанцкай Свабоднай арміі Сірыі заявіў, што апазіцыя мае ўсе патрэбныя кампаненты для стварэння хімічнай зброі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках