16 красавiка 2024, aўторак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашчынскі заняў другое месца на этапе Кубка свету

4
Дашчынскі заняў другое месца на этапе Кубка свету

Беларускі фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі заняў 2-е месца на чацвёртым этапе Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, што прайшоў у амерыканскім Лэйк-Плэсідзе.

Прайшоўшы ў лік 12 фіналістаў з 7-м вынікам (114,81 балаў), у барацьбе за 4 квіткі ў супэрфінал Дзмітрый Дашчынскі стаў трэцім (120,36), а ў супэрфінальным квартэце, зарабіўшы 112,72 балы, саступіў толькі лідару агульнага заліку Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы Цзя Цаньяну з Кітая (115,38), які ў гэтым сезоне перамог ужо на трэцім этапе з чатырох, піша БелТА.

Для медаліста дзвюх Алімпіяд (срэбра Турына-2006 і бронза Нагана-1998) Дзмітрыя Дашчынскага гэта ўжо другі п'едэстал у гэтым сезоне. 12 студзеня ён стаў пераможцам этапу Кубка свету ў канадскім Валь Сэн-Коме.

У лік 12 фіналістаў на чацвёртым этапе Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе здолелі прабіцца яшчэ два прадстаўнікі Беларусі. Дзяніс Восіпаў у кваліфікацыі заняў 6-е месца (115,23), а ў фінале паказаў 10-ы вынік (80,97). Алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 Аляксей Грышын, які аднавіў выступы пасля працяглага лячэння траўмы спіны, у кваліфікацыі стаўся 9-м (109,35), а ў фінале ўзняўся на 5-е месца (116,37), толькі крыху больш за 2 балы не дабраўшы да выхаду ў супэрфінал.

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Максім Гусцік скончыў выступ ужо ў выніку кваліфікацыі, заняўшы 24-е месца (82,24) сярод 35 удзельнікаў.

Беларус Цімафей Слівец, які пасля Алімпіяды-2010 атрымаў грамадзянства Расеі і выступае цяпер за гэтую краіну, у кваліфікацыі заняў 1-е месца (123,01), аднак у фінале быў толькі 6-м (113,57), не патрапіўшы ў супэрфінальную чацвёрку .

У агульным заліку Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы ў выніку двух этапаў беларускі спартовец Зміцер Дашчынскі займае 4-е месца (183 бала), Дзяніс Восіпаў - 7-е месца (130), Аляксей Грышын - 19-е (68), Максім Гусцік - 21-е (56), Дзмітрый Глушакоў - 30-е (14), Станіслаў Гладчанка - 31-е (13) сярод 40 спартсменаў.

У тройку лідараў агульнага заліку ўваходзяць Цзя Цаньян (Кітай) - 340 балаў, Ці Гуанпю (Кітай) - 192 і Дэвід Морыс (Аўстралія) - 184.

Пяты этап Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы пройдзе 1 лютага ў Дзір-Вэлі (ЗША). Усяго цяперашні Кубак свету складаецца з 7 этапаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках