18 красавiка 2024, Чацвер, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама прыме прысягу на прыватнай цырымоніі

7
Абама прыме прысягу на прыватнай цырымоніі

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які атрымаў перамогу на лістападаўскіх выбарах, распачне ў нядзелю другі чатырохгадовы тэрмін знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Ён прыме прысягу на вернасць краіне і канстытуцыі на цырымоніі, якая адбудзецца ў Белым доме. Урачыстая інаўгурацыя прэзідэнта на сходах Кангрэсу, якая суправаджаецца парадам у цэнтры Вашынгтона і мноствам святочных імпрэз, пройдзе ў панядзелак, піша NEWSru.com.

Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Джэй Кэрні, сённяшняя цырымонія адбудзецца ў Блакітны гасцёўні Белага дома. Абаму прывядзе да прысягі старшыня Вярхоўнага суда ЗША Джон Робэртс. Прысутнічаць будуць толькі ягоныя сямейнікі, найбліжэйшыя памочнікі і невялікая група журналістаў. Там жа першым прыме прысягу віцэ-прэзідэнт Джозэф Байдэн, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Паводле другога артыкула асноўнага закона, Абама павінен вымавіць наступныя словы: «Я ўрачыста клянуся і пацвярджаю, што буду сумленна выконваць абавязкі прэзідэнта Злучаных Штатаў і буду, наколькі дазволяць мае сілы, засцерагаць, ахоўваць і абараняць Канстытуцыю Злучаных Штатаў». Да гэтага зазвычай дадаюць: «І хай дапаможа мне Бог».

Характэрна, што чатыры гады таму Абаму таксама двойчы прыйшлося праходзіць праз цырымонію прывядзення да прысягі. Падчас інаўгурацыі-2009 на Капіталійскім пагорку суддзя Робэртс, а ўслед за ім Абама злёгку зблыталі словы клятвы, і на наступны дзень цырымонію прыйшлося прадубляваць у Белым доме, каб ніхто не змог выставіць прэтэнзій з нагоды скрыўлення кананічнага тэксту. Да гэтага часу чатыры разы гэтую клятву прамаўляў толькі Франклін Дэлано Рузвэльт - адзіны амерыканскі прэзідэнт, што выбіраўся больш чым на два тэрміны.

Апошнімі днямі Абама працаваў над інаўгурацыйнай прамовай, якую яму трэба будзе вымавіць у панядзелак на заходніх сходнях Кангрэсу пасля прывядзення да прысягі. Чакаецца, што ў ёй ён будзе казаць не столькі пра задачы, якія стаяць перад ягонай адміністрацыяй у бліжэйшыя чатыры гады, колькі пра маральныя прынцыпы і агульначалавечыя каштоўнасці, на якіх павінна грунтавацца не толькі сацыяльнае развіццё, але і дзяржаўнае кіраванне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках