28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Беларусь правакуе Польшчу

109
Радаслаў Сікорскі: Беларусь правакуе Польшчу

Вайсковыя вучэнні Расеі і Беларусі з'яўляюцца правакацыйнымі ў дачыненні да Польшчы.

Пра гэта Радаслаў Сікорскі заявіў у эфіры тэлеканала TVP Info, каментуючы выказванні былога міністра нацыянальнай абароны Польшчы Рамуальда Шарамецьева, паведамляе «Еўрарадыё».

Апошні некалькі дзён таму заявіў, што Беларусь і Расея рыхтуюцца да вайны з Польшчай. Са слоў Шарамецьева, аб намеры напасці на Польшчу сведчаць чарговыя вайсковыя вучэнні Беларусі і Расеі «Захад 2013».

«Мы вельмі сур'ёзна ставімся да гэтага. Апошнія супольныя вучэнні Расеі і Беларусі «Захад-2009» былі менавіта правакацыйнымі ў дачыненні да Польшчы. Я тады напісаў ліст сакратару Паўночнаатлантычнай дамовы, а НАТО прыняла вельмі выразную пазіцыю ў гэтым пытанні. Польскія войскі таксама ў гэтым годзе возьмуць удзел у вучэннях НАТО, якія пройдуць у Польшчы. Войска заўсёды рыхтуецца да горшага, гэта значыць да вайны», - заявіў Радаслаў Сікорскі.

Стратэгічныя вучэнні «Захад-2013» пройдуць у верасні. Адпаведная пастанова была зацверджаная міністрамі абароны Беларусі і Расеі на супольнай калегіі вайсковых міністэрстваў.

Манеўры будуць праходзіць у два этапы на палігонах дзвюх краін. Вайскоўцы адпрацуюць пытанні бяспекі «саюзнай дзяржавы». Таксама на практыцы будзе адпрацаванае планаванне выкарыстання рэгіянальнай групоўкі войскаў.

«У вучэннях будуць задзейнічаныя Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ. Для каардынацыі іх дзеянняў на тэрыторыі Беларусі будзе сфарміраванае Камандаванне КСАР АДКБ», - паведаміў міністр абароны Расеі.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках