25 красавiка 2024, Чацвер, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя за далучэнне Украіны да ЕЗ у Кіеве

12
Акцыя за далучэнне Украіны да ЕЗ у Кіеве

Шэраг украінскіх арганізацый правялі ў нядзелю ў цэнтры Кіева акцыю пад лозунгам «Саборную Украіну - у саборную Еўропу».

Спачатку каля паўтары сотні чалавек сабраліся на Сафійскай плошчы, дзе разгарнулі нацыянальны сцяг Украіны памерам 30х40 метраў, паведамляе Інтэрфакс.

Затым яны прайшлі калонай ад Сафійскай плошчы праз Міхайлаўскую плошчу і вуліцу Трохсвяціцельскую да Еўрапейскай плошчы. Удзельнікі шэсця неслі сцягі Украіны, Кангрэса ўкраінскіх нацыяналістаў, Народнага Руху Украіны, Украінскай народнай партыі, а таксама расцяжкі з надпісам «Саборную Украіну - у саборную Еўропу», «Украіну - у Еўропу».

Пры гэтым яны скандавалі: «Прэч Мытны саюз», «Саборную Украіну - у саборную Еўропу» ды іншыя лозунгі.

Каля Украінскага дома ўдзельнікі акцыі правялі мітынг. Акрамя таго, яны правялі невялікі флэш-моб, падчас якога на плакаце з картай Еўропы зафарбавалі тэрыторыю Украіны ў той жа колер, што краіны-сябры Еўразвяза.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках