29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трайпл» увайшоў у дзесятку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менска

3
«Трайпл» увайшоў у дзесятку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менска

У топ-10 найбуйнейшых сталічных падаткаплацельшчыкаў упершыню за тры гады ўвайшлі «Трайпл» алігарха Чыжа і «Белнафтагаз».

Гэта адбылося нягледзячы на ўведзеныя ў бягучым годзе санкцыі з боку Еўразвяза. Змены структуры падатковых паступленняў падчас крызісу на прыкладзе Менска, ключавой крыніцы падаткаў для дзяржбюджэту, аналізуе «Завтра твоей страны».

Недзяржаўны сектар Менска стаў ключавым пастаўшчыком падаткаў у дзяржаўную казну: яго доля ў агульным аб'ёме паступленняў вырасла да 74% з леташніх 51,8%.

Галоўнымі крыніцамі бюджэту ў Менску на працягу трох апошніх гадоў з'яўляецца трыўмвірат кампаній «Белтрансгаз», «Лукойл-Беларусь» і «Менск Крышталь».

У топ-10 найбуйнейшых сталічных падаткаплацельшчыкаў упершыню за тры гады ўвайшлі «Трайпл» і «Белнафтагаз». Яны выціснулі са спісу МАЗ і Беларускую чыгунку.

Замест аператара сотавай сувязі «Вэлком» па выніках мінулага года ў дзесятку увайшоў яго канкурэнт - СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Аб'ём паступленняў ад падаткаплацельшчыкаў беларускай сталіцы па выніках мінулага года вырас да 43,7 трлн. рублёў, у тым ліку плацяжы ў рэспубліканскі бюджэт склалі 23,6 трлн. рублёў. Для параўнання: па выніках 2011 года менскія падаткаплацельшчыкі заплацілі ў казну 24,5 трлн. рублёў (у тым ліку, у рэспубліканскі бюджэт - 14,5 трлн.), па выніках 2010 года - 15 трлн. (у рэспубліканскі - 9,7 трлн. рублёў).

У структуры плацяжоў апошнія тры гады пераважае падатак на дабаўленую вартасць, хоць яго доля памяншаецца. У 2010 і ў 2011 гадах доля ПДВ у агульным аб'ёме паступленняў складала 43,7%, у 2012 - 39,7%. У 2009 годзе яна складала 31,7%

На другім месцы - падатак на прыбытак. Яго значэнне ў 2012 годзе вырасла да 18,3%, у 2011 і ў 2010 годзе доля гэтых плацяжоў была адпаведна - 16,4% і 16,8%.

Прыкметна вырасла значэнне акцызаў. У 2010 годзе іх доля ў агульнай структуры плацяжоў складала 4,2%, у 2011 - 5%, у 2012 годзе - 6,4%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках