29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Са Швецыі дэпартуюць журналістку Вольгу Класкоўскую

79
Са Швецыі дэпартуюць журналістку Вольгу Класкоўскую

Улады Швецыі адмовілі беларускай журналістцы Вользе Класкоўскай у атрыманні віду на жыхарства і прынялі рашэнне аб дэпартацыі без права абскарджвання.

Класкоўская павінна пакінуць тэрыторыю Швецыю разам з 11-гадовай дачкой. Шасцімесячны сын Вольгі - грамадзянін Швецыі - павінен застацца ў Стакгольме, паведамляе БелаПАН.

Вольга Класкоўская не мае права на палітычны прытулак: раней яна ўжо атрымлівала статус палітуцекача, аднак у 2011 годзе падчас суда над братам Аляксандрам - былым міліцыянтам, фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года - «адмовілася ад міжнароднай абароны і вярнулася ў Менск падтрымаць Аляксандра і яго сям'ю». 5 траўня 2011 года журналістка была затрыманая ў кватэры брата на пр. Ракасоўскага ў Менску, дастаўленая ў Ленінскі РУУС і збітая.

Праз некаторы час Класкоўская вярнулася ў Еўропу, пазнаёмілася са шведам - сваім будучым мужам - і нарадзіла сына Адэма. «Я ў шоку, у дэпрэсіі. Я не магу сабе ўявіць жыццё без сына. Мне страшна, што зараз прыйдуць чыноўнікі і выкінуць нас з Міраславай з краіны і мы ўжо ніколі не ўбачымся. Я малюся, каб гэта быў проста жудасны сон», - заявіла Вольга Класкоўская.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках