28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнцкая кампанія ў Арменіі пачалася з галадоўкі

1
Прэзідэнцкая кампанія ў Арменіі пачалася з галадоўкі

У Арменіі ў панядзелак афіцыйна стартавала прэзідэнцкая перадвыбарчая кампанія.

У вызначаных на 18 лютага выбарах прымаюць удзел дзеючы прэзідэнт, старшыня кіруючай Рэспубліканскай партыі Арменіі Серж Саргсян, былы прэм'ер, лідэр апазіцыйнай партыі «Свабода» Грант Баграцян, экс-кіраўнік МЗС, старшыня апазіцыйнай партыі «Спадчына» Раф Аванісян, кіраўнік партыі «Аб'яднанне «Нацыянальнае самавызначэнне» Паруйр Айрыкян, экс-кіраўнік МЗС самаабвешчанага Нагорнага Карабаха Арман Мелікян, палітолаг, кіраўнік «Radio Hay» Андрыас Гукасян, спецыяліст па эпасу Вардан Седракян, лідэр партыі «Нацыянальная згода» Арам Аруцюнян, паведамляе «Інтэрфакс».

Шэраг кандыдатаў ужо пачалі перадвыбарчыя сустрэчы з насельніцтвам у Ерэване і абласцях рэспублікі.

Між тым, кандыдат у прэзідэнты Андрыас Гукасян з панядзелка пачаў бестэрміновую галадоўку ў Ерэване, патрабуючы Цэнтральную выбарчую камісію абвясціць несапраўднай рэгістрацыю кандыдатуры дзеючага прэзідэнта.

Ён таксама патрабуе спынення місіі ў Арменіі міжнародных назіральнікаў. ЦВК Арменіі адхіліў патрабаванне А.Гукасяна, адзначыўшы адсутнасць прававых асноў для выканання патрабавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках