23 красавiка 2024, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пахаванне Юрыя Гуменюка адбудзецца 23 студзеня

4
Пахаванне Юрыя Гуменюка адбудзецца 23 студзеня

Журналіста Юрыя Гуменюка пахаваюць 23 студзеня на гарадскіх могілках на праспекце Касманаўтаў у Гародні.

Развітанне з нябожчыкам адбудзецца з 16 да 17 гадзін у рытуальнай зале каля могілак, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, шэф беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа Ніна Баршчэўская сумняецца, што гарадзенскі журналіст добраахвотна пайшоў з жыцця. Са слоў сяброў загінулага, шмат што паказвае на тое, што гэта было самагубства, аднак ёй цяжка паверыць у гэтую версію. У інтэрв'ю інфармагенцтву Польскага радыё яна заявіла, што Юры Гумянюк, які працаваў на беларускую рэдакцыю цягам двух апошніх гадоў пад псеўданімам Вацлаў Галімскі, быў рознабакова развітай асобай, вельмі актыўна займаўся творчай дзейнасцю, пісаў вершы і тэксты песень.

Журналістка Інэса Тодрык-Пісальнік паведаміла радыёстанцыі, што размаўляла са сведкам трагедыі. «Сведка бачыў Юрыя ў інтэрнаце на дзевятым паверсе пад 21 гадзіну. Ён не хацеў ні з кім размаўляць, быў трохі разгублены. Калі сведка мыў посуд на агульнай кухні, ён убачыў праз акно чалавека, што падаў», - сказала Тодрык-Пісальнік.

Цяпер Гарадзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Беларусі праводзіць праверку паводле факту гібелі Юрыя Гуменюка. Афіцыйны прадстаўнік управы СК Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, паведаміў, што прызначаная судова-медыцынская экспертыза, вывучаецца лад жыцця памерлага, выяўляюцца сведкі здарэння.

43-гадовы гарадзенскі журналіст і паэт Юры Гумянюк загінуў вечарам 19 студзеня. Ён упаў з акна дзявятага паверху інтэрната, недалёка ад якога жыў разам з маці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках