«Дынама» распляжыла «Металург» у чэмпіянаце КХЛ
16- 21.01.2013, 21:45
Хакеісты менскага «Дынама» раструшчылі сёння на лёдзе «Менск-Арэны» новакузнецкі «Металург» у чэмпіянаце КХЛ 6:1.
Гэтая перамога дазволіла менчукам падняцца на 7-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі, піша БелТА.
Матч сабраў больш за 12 тысяч гледачоў.
Шайбы забілі: 1:0 - Стэплтон, 2:0 - Іргл, 3:0 - Плат, 4:0 - Міхалёў, 5:0 - Мэрфі, 6:0 - Мялешка, 6:1 - Бумагін.
Лепшымі гульцамі матчу сталі Дзмітрый Мялешка («Дынама») і Брэнт Сапел.