29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку да Саакашвілі пасылае Масква

61
Лукашэнку да Саакашвілі пасылае Масква

У Грузіі не разумеюць, навошта Саакашвілі запрасіў у краіну беларускага дыктатара.

У 2008 годзе, калі Расея адкрыта акупавала тэрыторыі Грузіі, выхад гэтай закаўказскай краіны з СНД стварыў пэўны дыскамфорт у Маскве. Пасля парламенцкіх выбараў 2012 года ў расейскай сталіцы спадзяюцца, што новае грузінскае кіраўніцтва можа перагледзець гэтае рашэнне. Але Крэмль не хоча наўпрост весці перамовы па гэтым пытанні з Грузіяй і пасылае ў Тбілісі для гэтага беларускага кіраўніка, піша грузінскае выданне The Messenger Online (пераклад - charter97.org).

Заявы Лукашэнкі пра намер вярнуць Грузію ў СНД журналісты называюць дзіўнымі.

Міністр замежных спраў Грузіі Майя Панджыкідзэ адрэагавала на заяву Лукашэнкі 16 студзеня, сказаўшы, што яе краіна ставіць сваёй мэтай уваходжанне ў Еўрапейскі Звяз і далучэнне да блоку НАТА.

Пазіцыі двух бакоў ясныя, піша выданне. Незразумелай застаецца меркаванне толькі аднаго чалавека - прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Незразумела, навошта ён запрасіў у Тбілісі беларускага дыктатара.

Нагадаем, на сваёй апошняй прэс-канферэнцыі Лукашэнка зноў заявіў аб намеры вярнуць Грузію ў СНД і паведаміў, што прэзідэнт гэтай краіны запрасіў яго наведаць Тбілісі з афіцыйным візітам.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках