18 красавiка 2024, Чацвер, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком Еўрагрупы стаў міністр фінансаў Нідэрландаў

Кіраўніком Еўрагрупы стаў міністр фінансаў Нідэрландаў

Новым кіраўніком Еўрагрупы ўвечары 21 студзеня абраны міністр фінансаў Нідэрландаў Йерун Дэйселблум.

Выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, перадае Deutsche Welle.

Кандыдатура Йеруна Дэйселблума, 46-гадовага сацыял-дэмакратычнага міністра фінансаў, была вылучаная ў мінулы чацвер. На пасадзе кіраўніка Еўрагрупы ён змяніў прэм'ер-міністра Люксембурга Жан-Клода Юнкера, які займаў гэтую пасаду апошнія 8 гадоў.

Еўрагрупа ўяўляе сабой нараду міністраў фінансаў краін, якія ўваходзяць у зону еўра. Яе кіраўнік прызначаецца на 2,5 года і можа перавыбірацца. Варта адзначыць, што Еўрагрупа афіцыйнай структурай ЕЗ не з'яўляецца. Тым не менш менавіта яна прымае канчатковыя рашэнні аб выдачы крэдытных траншаў слабым эканомікам еўразоны.

Дэйселблум да таго, як стаў міністрам фінансаў Нідэрландаў восенню 2012 г., займаўся пытаннямі развіцця сельскай гаспадаркі. Яго кандыдатуру лабіравала найбуйнейшая з эканомік Еўразоны, Германія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках