28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран пазбаўляецца ад праблемных банкаў у Беларусі

4
Іран пазбаўляецца ад праблемных банкаў у Беларусі

100% статутнага фонду ЗАТ «Анербанк», які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, прададзена ў выніку 4 здзелак.

Здзелкі зарэгістраваныя Беларускай валютна-фондавай біржай (БВФБ) 22 студзеня.

15 млн. акцый Анербанк былі прададзеныя за EUR 5,1 млн. Па дадзеных БВФБ, пакупнік заплаціў за акцыі банка на 25,9% больш іх намінальнага кошту.

Па інфармацыі агенцтва «Бізнес-навіны», пакупніком банка выступае нябанкаўская арганізацыя з удзелам еўрапейскага капіталу.

ЗАТ «Анербанк» створана ў кастрычніку 2009 года як банк са 100% замежным капіталам. Акцыянерамі банка выступілі тры іранскіх банка - Банк Рефах Каргяран (Bank Refah Kargaran), Банк Садэрат Іран (Bank Saderat Iran), Банк Тасее Садэрат Іран (Bank Toseeh Saderat Iran/Export Development Bank of Iran).

У жніўні 2010 года ў дачыненні да «Анербанка» былі ўведзеныя аднабаковыя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША па прычыне таго, што банк кантралюецца іранскімі банкаўскімі структурамі.

Як паведамляла італьянская газета La Stampa, іранскія банкі, на якія распаўсюджаныя заходнія санкцыі, пачалі рэгістраваць свае філіялы ў Менску. Такім чынам Тэгеран спрабаваў абыходзіць санкцыі з дапамогай Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках