28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк прагназуе «невялікую» дэвальвацыю

43
Нацбанк прагназуе «невялікую» дэвальвацыю

У Нацбанку Беларусі лічаць, што ў 2013 годзе ў рэспубліцы адбудзецца «нязначная дэвальвацыя» курсу нацыянальнай валюты.

«Па курсе ў гэтым годзе, вядома, будуць нейкія зрухі. Пры інфляцыі нават у 10-12%, як запланавана на гэты год, мабыць павінна быць нейкая невялікая дэвальвацыя», - заявіў першы намеснік старшыні праўлення НББ Мікалай Лузгін у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што і ў мінулым годзе адбылася «невялікая, плыўная» дэвальвацыя курсу нацыянальнай валюты. «І нічога ў гэтым страшнага няма. Калі пры гэтым будзе рост рэальных грашовых даходаў і рост, рэальны рост ВУП, то гэта нармальная сітуацыя», - заявіў М.Лузгін, кажучы пра перспектывы 2013 года.

«Дарэчы, за мінулы год у нас была невялікая намінальная дэвальвацыя, але пры гэтым рэальны эфектыўны курс беларускага рубля вырас больш чым на 14», - дадаў першы намеснік кіраўніка праўлення НББ.

М.Лузгмн адзначыў, што НББ адмовіўся ад афіцыйных прагнозаў курсу беларускага рубля да даляра, еўра або іншых валют.

У той жа час, паводле яго слоў, за 2012 курс да даляра знізіўся на 2,6%, да еўра - на 5%, да расійскага рубля на 8%. У нас ёсць прывязка да кошыка валют.

«Я думаю, што ў нас ажыццяўляецца рынкавае курсаўтварэнне на аснове попыту і прапановы на міжбанкаўскай валютнай біржы, але пры гэтым няма задачы штучна стрымліваць курс, трымаць яго на пэўным узроўні», - сказаў ён.

Лузгін падкрэсліў, што на бягучы год перад НББ пастаўленая задача «згладжваць ваганні і ўтрымліваць курс, зыходзячы з ваганняў на міжнародным валютным рынку».

«Таму я не магу назваць, якім будзе курс праз год ці праз квартал. Пакуль у нас назіраецца дастаткова спакойная, стабільная сітуацыя, і на 2013 год інфляцыя значна меншая запланавана», - адзначыў ён.

«Мы ў 2012 годзе выканалі галоўную задачу: захавалі стабільную фінансавую сітуацыю, і я лічу, што гэтую задачу трэба выконваць і ў гэтым годзе», - падкрэсліў першы намеснік старшыні праўлення НББ

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках